Главная » Город и район » Туризм, отдых, экология » Крыніцы жыцця (серыя артыкулаў)

Крыніцы жыцця (серыя артыкулаў)

Крыніца ў ШапярэваУ Чавускім раёне налічваецца больш за 20 крыніц. Дакладна их колькасць ніхто сказаць не можа, бо разам з такімі буйнымі і вядомымі крыніцамі, як Байкаўскія, Шэпярэўскія, Каменская, Будзінская і інш, ёсць і напаўзабытыя, непрыкметныя крынічкі. Пра іх памятаюць хіба што жыхары суседніх хат. Але, незважаючы на памеры і геаграфічнае знаходжанне, кожная з іх мае сваё непаўторнае аблічча і ўласны характар. Мы паспрабуем распавесці пра некаторыя з іх усё тое, што зможам даведацца. Па меншай меры, пра тыя крыніцы, на якіх самі пабывалі.

Гэтыя вандроўкі сталі часткай праекта "Крынічная вада Магілёўшчыны", які ажыццяўляецца актывістамі грамадскага аб’яднання "ЭНДО" пры фінансавай падтрымцы ў межах праграмы малых грантаў Прадстаўніцтва некамерцыйнай карпарацыі "ISAR, Inc" (ЗША) у Рэспубліцы Беларусь.

Аўтары артыкулаў - В.СЕМЧАНКА і А.ПАХОМЕНКА

Серыя артыкулаў распавядае пра два дні вандровак па Чавускім раёне. У першае падарожжа мы наведаем мястэчкі Шапярэва, Загоранка, Высокае, Петухоўка, Байкава, Кузьмінічы (часткі 2 - 7 артыкулаў), а ў другое наведаем Забалацце, Каменку і Варварына (часткі 8 - 10 артыкулаў).

Translate :
Ссылки по теме :