Бульба па картках?!

Дата: 25 Feb 2011 (Fri), автор: Администратор

У Магілёве ужо ўвялі абмежаванні на продаж "беларускага хлеба", паведамляе "Наша Ніва". Ці дакаціцца гэтае абмежаванне да нашага горада? Хто памятае, некалькі год таму у Чавусах ужо былі перабоі з набыццём бульбы ў крамах горада.

У Магілёўскіх гарадскіх крамах гародніны ў адны рукі прадаюць ад двух да пяці кіляграмаў. Каб набыць бульбы больш, кліенты вымушаны станавіцца ў чаргу па некалькі разоў.

Як сцвярджаюць у Таварыстве спажыўцоў, адмысловых рашэнняў пра абмежаванні на продаж у Магілёве не прымалася.

Самі прадаўцы апраўдваюць сітуацыю малымі пастаўкамі гародніны з аграгандлёвых фірмаў. Супрацоўнік адной з іх паведаміў, што дэфіцыт на бульбу выкліканы ажыятажам насельніцтва з прычыны павышэння цэнаў на крупы. Як ён заявіў, закупная цана бульбы ў іх фірме — 1400 рублёў за кілаграм.

У крамах жа яе цана ад трох тысяч за кіло. У некаторых прадуктовых крамах бульбы няма наогул. У прыватнай гутарцы прадаўцы прызналі, што апошні раз бульба ў іх была ў продажы польская. Яе цана — 3600 рублёў за кіло.

Некаторыя гуртавыя пастаўшчыкі бульбы прывозяць яе з Расеі, а ў дакументах пазначаюць, што яна беларуская.

Translate :