Главная » История » Знаменитые земляки » Учёные, писатели, художники » Ушаков Андрей Фёдорович (Андрей Безмежный) (1912 - 1942 гг.)

Ушаков Андрей Фёдорович (Андрей Безмежный) (1912 - 1942 гг.)

Ушакоў Андрэй Фёдаравіч - Андрэй БязмежныБіяграфія :

Нарадзіўся паэт у в. Рабяткі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Ушакоў Андрэй Фёдаравіч - Беларускі савецкі пісьменнік, ваенны журналіст. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы, кнігі для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў.

Цесная сувязь з рабочым асяроддзем пакінула глыбокі след у яго душы і творчасці. Таму першыя зборнікі паэта называліся "Рабочы пульс" (1932 г.), "Зарава вагранак" (1933 г.), "Праца і маладосць" (1933 г.), прысвечаныя гораду і заводу.

У 1939 годзе Андрэй Ушакоў скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М.Г. Чарнышэўскага. У гады вучобы ён пачаў больш патрабавальна ставіцца да творчасці, многа чытаў, працаваў над мовай. Новая кніга вершаў "Голас Радзімы" (1938 г.), шмат чым адрозніваецца ад яго першых зборнікаў. Вершы аб грамадзянскай вайне ў Іспаніі, аб пагранічніках, аб Чырвонай арміі, нарэшце, лірычныя творы аб каханні і дружбе - вось яго асноўныя тэмы, якія Андрэй Ушакоў узнімае ў новым зборніку. Верш "Радаслоўная" напоўнены роздкмам пра лёс і ўзаемаадносіны пакаленняў. Лепшыя творы паэта дэманстравалі яго багатыя магчымасці. Але "Голас Радзімы" быў апошнім зборнікам паэта.

У 1939 годзе А. Ушакоў быў прызваны ў рады Савецкай Арміі, працаваў у армейскім друку. У 1942 годзе сакратар рэдакцыі газеты "За Савецкую Радзіму" А. Ушакоў загінуў смерцю храбрых у адным з баёў пад Гомелем.

Варыянтная форма імя :

  • А. У. (скарачэнне);
  • Бязьмежны, Андрэй (псеўданім);
  • У-коў, А. (скарачэнне);
  • Ушаков, Андрей Федорович (руская мова).

Крыніцы :

Translate :